Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

20-гадовая  жыхарка Вялікай Лотвы днём 6 сакавіка на вуліцы  Матросава падышла да пажылой жанчыны і выкрала з кішэні яе адзення 34 рублі. Райаддзел Следчага камітэта  ўзбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт. 206 КК (грабеж).

4 сакавіка РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч.2 арт. 212 (крадзёж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі) па выніках раследавання ў адносінах жыхаркіаграгарадка Конькі. Яшчэ 13 лютага з дапамогай  украдзенай  банкаўскай пластыкавай карткі яна зняла і прысвоіла  105 рублёў. Дарэчы, пін-код ад карткі быў указаны на паперы і захоўваўся разам з пластыкам.

Яшчэ адзін ляхавічанін стаў ахвярай камп’ютарных зламыснікаў. 
У мінулым месяцы невядомая асоба ўзламала   акаўнт мужчыны 1999 г.н. у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” і пачала рассылаць ад яго імя паведамленні знаёмым  з просьбай прадаставіць рэквізіты банкаўскіх карт.
РАСК у адносінах неўстаноўленай асобы ўзбудзіў крымінальную справу. 
Андрэй СТУДЗЯНІЧНІК, начальнік РАУС.