Стратэгія развіцця

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву № 6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны», Дырэктыву № 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны» і Дырэктыву № 8 «Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны».

Задачы для аграрнага сектара
Рост аб’ёмаў прадукцыі жывёлагадоўлі і ўзроўню заработнай платы, падрыхтоўка кадраў стануць прыярытэтамі развіцця аграрнай галіны, паведаміла намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ала Ламакіна, каменціруючы Дырэктыву № 6.
«Дырэктыва – гэта канцэптуальны дакумент, які вызначае стратэгію развіцця аграпрамысловага комплексу на бліжэйшую перспектыву. У ёй замацаваны ўжо дасягнутыя АПК вынікі. Сёння мы прымаем як належнае адсутнасць праблем з прадуктамі харчавання, шырокі асартымент тавараў у магазінах, нікога не здзіўляе ўзрастаючы экспарт. Харчовая бяспека ў нас забяспечана з 2010 года, а па выніках 2018-га мы паставілі сваю прадукцыю ў 95 краін на суму больш як $5 мільярдаў. Дырэктыва вызначыла асноўныя напрамкі далейшага ўстойлівага развіцця аграрнай вытворчасці і перш за ўсё сельскіх тэрыторый, таму што гэта аснова сацыяльнай стабільнасці грамадства, аснова даходаў сельскага насельніцтва», – сказала Ала Ламакіна.
У якасці аднаго з напрамкаў раз-віцця аграрнай галіны замацавана дасягненне эканамічна мэтазгодных аб’ёмаў вытворчасці. Яны вызначаны зыходзячы з прыроднага патэнцыялу, вытворчых магутнасцей і тэхналагічных рэзерваў. Пры выкананні ўстаноўленых Дырэктывай заданняў да канца 2020 года аб’ёмы вытворчасці малака ў краіне павінны дасягнуць 9 мільёнаў тон у год, прадукцыі жывёла- і птушкагадоўлі – 1,8 мільёна тон.
Таксама павінен быць забяспечаны рост прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы на 40 працэнтаў. «Для вырашэння ўсіх стратэгічных задач неабходна развіццё кадравага патэнцыялу. Таму падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў для аграрнай галіны з’яўляецца адным з ключавых напрамкаў, вызначаных Дырэктывай», – адзначыла намеснік міністра.
Узровень заработнай платы ў галіне да канца 2020 года павінен быць забяспечаны не ніжэйшы за ўзровень, што складваецца ў сярэднім у эканоміцы.
«Дырэктыва вызначыла мэтавыя задачы для кіраўнікоў усіх узроў-няў кіравання, пачынаючы ад урада і завяршаючы кіраўнікамі сельгасарганізацый і працоўнымі калектывамі», – падкрэсліла намеснік міністра.

… для ЖКГ
Дырэктыва № 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны» накіравана на паляпшэнне асяроддзя пражывання грамадзян, адзначыў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віталій Смірноў.
У прыватнасці, дакументам вызначана, што да 2025 года 100 працэнтаў спа-жыўцоў будуць забяспечаны якаснай пітной вадой, канкрэтызаваў намеснік міністра. Таксама ў дакуменце звернута ўвага на праблемы сетак вода-забеспячэння, якія эксплуатуюцца з перавышэннем нарматыўных тэрмінаў.
У частцы абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі перад арга-нізацыямі ЖКГ пастаўлена задача праводзіць работу па максімальным атрыманні другасных матэрыяльных рэсурсаў і ўключэнні іх у гаспадарчы абарот.
Прыняты дакумент прадугледжвае таксама аказанне дзяржпадтрымкі малазабяспечаным і сацыяльна слаба-абароненым катэгорыям грамадзян. У тым ліку размова ідзе аб удасканален-ні сістэмы безнаяўных жыллёвых субсідый.
У цэлым, Дырэктыва – гэта комп-лексны праграмны дакумент, які ўключае ў сябе шэсць раздзелаў.
«На працягу 6 месяцаў будуць распрацаваны планы мерапрыемстваў, дарожная карта дзейнасці ўрада, мясцовых органаў улады. Будзе пры-няты шэраг нарматыўных дакументаў, каб рэалізаваць патрабаванні гэтай Дырэктывы», – рэзюмаваў Віталій Смірноў.

…для будаўніцтва
Прыярытэтамі развіцця будаўнічай галіны стануць забеспячэнне жыллём шматдзетных сем’яў, удасканаленне дзяржрэгулявання, апераджальнае будаўніцтва інжынернай інфраструк-туры, паведамілі ў Мінбудархітэктуры, каменціруючы Дырэктыву № 8.
У прыватнасці, будзе ўдасканалена сістэма дзяржаўнага рэгулявання будаўнічага комплексу – выключную функцыю рэгулятара ў сферы будаўніцтва атрымае Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Да гэтага ў будаўнічай галіне захоўвалася залішняя зарэгуляванасць, вялікая колькасць тэхнічных нарматыўных прававых актаў прадпісальнага характару, што ў рэшце рэшт уплывала на тэрміны і якасць праектавання, яго эфектыўнасць.
Прадугледжана таксама неаб-ходнасць забяспечыць на ўсіх этапах будаўнічай дзейнасці далейшае скарачэнне колькасці і тэрмінаў адміністрацыйных працэдур з мак-сімальным укараненнем прынцыпу «аднаго акна».
У Дырэктыве абазначаны і ключавыя пытанні дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Тэрмін знаходжання шмат-дзетных сем’яў на чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і кошт квадратнага метра жылля былі і застаюцца важнейшым пытаннем у галіне дзяржаўнай жыллёвай палітыкі. Прыярытэтам будзе будаўніцтва энерга-эфектыўных аб’ектаў, а таксама арэнднага жылля – яго будуць будаваць у тым ліку арганізацыі для сваіх работнікаў.
Дырэктыва ўстанаўлівае падыходы да далейшага развіцця забудовы – яна павінна быць бяспечнай, камфортнай, функцыянальнай з максімальным азеляненнем і добраўпарадкаваннем, стварэннем безбар’ернага асяроддзя, што дае магчымасць бесперашкодна перамяшчацца асобам з абмежа-ванымі магчымасцямі.
Кіраўніком дзяржавы дадзена даручэнне выключыць з’яўленне ў Беларусі даўгабудаў, зыходзячы з гэтага прадугледжана неабходнасць узмацнення кантролю за выкананнем нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва пры ўзвядзенні шматкватэрных жылых дамоў.
Прадугледжаны і шэраг іншых мер для павышэння эфектыўнасці будкомплексу, развіцця кадравага патэнцыялу. Канкрэтныя падыходы і выканаўцы будуць абазначаны ў плане мерапрыемстваў па выкананні Дырэктывы, які зацвердзіць урад.
Па матэрыялах БЕЛТА.