Хлеб з эмоцыямі. Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч. 2 арт. 205 КК (крадзеж) у адносінах групы асоб.
Крымінальныя падзеі разгортваліся ў верасні мінулага года ў адным з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Там за ноч чатыры чалавекі вывезлі са склада больш за тры тоны зерня. Крадзенае, як высветлілася, прадалі. Частка яго ў пакупнікоў канфіскавана.
У ноч з 8 на 9 сакавіка ў Свяціцы 70-гадовы мужчы- на ў сваім доме падчас сваркі пабіў аднавяскоўца. Пацярпелага 1966 г.н. даставілі на лячэнне ў бальніцу. Райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт. 147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, намеснік начальніка РАСК.