Чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» 16 сакавіка

Інфармацыйная прастора павінна быць бяспечнай. 
Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі вынесена на абмеркаванне Савета бяспекі Беларусі. Дакумент распрацоўваўся ў планавым парадку па даручэнні Кіраўніка дзяржавы  Аляксандра Лукашэнкі з улікам асаблівасцей і няпростых тэндэнцый абстаноўкі.

Работа з людзьмі – жывая работа, ці Абыдземся без трафарэтаў і шаблонаў
Пра самае надзённае, актуальнае, злабадзённае – выніковая калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі абласнога выканаўчага камітэта не толькі падсумавала і прааналізавала зробленае летась, але вызначыла сёлетнія прыярытэты і перспектыўныя напрамкі дзейнасці ідэалагічнага актыву, сродкаў масавай інфармацыі Брэстчыны. Тым больш, што адбылася яна пасля «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», якая стала ўзорам адкрытага і шчырага дыялогу Кіраўніка дзяржавы з народам.

Родам з «Беларусі».Яна даўно на заслужаным адпачынку – як-ніяк 82 гады, але па-ранейшаму цікавіцца, што адбываецца ў свеце, краіне і, канешне, раёне. Прызнаецца, з нецярпеннем чакае кожны нумар «Ляхавіцкага весніка» і ўважліва чытае раёнку, каб быць у курсе ўсіх падзей.
Яе лёс у многім падобны на лёсы тысяч іншых сучаснікаў, чыё дзяцінства прыпала на гады ваеннага ліхалецця. Яны нараўне з дарослымі вытрымалі ўсе выпрабаванні, каб жыць, выхоўваць уласных дзяцей, адбудоўваць краіну і ўпэўнена глядзець у будучыню.

Бонус для Ляхавіч. Якіх спартыўных аб’ектаў не хапае ў райцэнтры?

Залатая гадзіна для Улада. Чарговая серыя моднага прыгавору «ЛВ»здымалася ў начаўскіх каардынатах

І яшчэ шмат цікавай і актуальнай інфармацыі чытайце ў «ЛВ» 16 сакавіка.