Веласіпед як лад жыцця

За акном, як і на календары, прыгожая  вясна. Абуджаецца прырода. А разам з ёй нібы прачынаюцца ад зімовай спячкі двухколавыя транспартныя сродкі. За апошнія дні іх колькасць на дарогах істотна вырасла. І гэтаму ёсць рацыянальнае абгрунтаванне: веласіпед – экалагічна, бюджэтна (у тым сэнсе, што не трэба траціцца на паліва), модна і, канешне, здорава. Апошняе асабліва цэніць і наш калега загадчык аддзела эканомікі і вытворчасці «ЛВ» Іван Каваленка (на здымку).

Заўзяты прыхільнік здаровага ладу жыцця штодзень «намотвае на колы» не менш за два дзясяткі кіламетраў! Знаўца ці не ўсіх веласіпедных тонкасцяў і правілаў, ён адказна ставіцца не толькі да экіпіроўкі транспартнага сродку, але надзвычай ашчадна да дарожнай бяспекі – уласнай і іншых удзельнікаў руху. І гэта азбука веласіпедыста.

А ў працяг тэмы – пра тое, чым пагражае яе няведанне
і незахаванне, – тут

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Маргарыты КУХТА.