Вясенні дзень год корміць

Лёс будучага ўраджаю закладваецца сёння. На палях і ў мехмайстэрнях работа кіпіць, а па некаторых адрасах, на жаль, буксуе

Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці ажыццяўляе кантроль за ходам падрыхтоўкі сельгасарганізацый рэгіёна да вясенне-палявых работ. Яго вынікі сведчаць, што ў вобласці ў цэлым забяспечана планамерная падрыхтоўка да сяўбы яравых культур. Разам з тым па пэўных накірунках гэта работа вядзецца недастаткова актыўна.
У першую чаргу, гэта датычыцца тэмпаў падрыхтоўкі сельгастэхнікі. На канец лютага ў цэлым па вобласці гатоўнасць энерганасычаных трактароў складала 91,9 працэнта, глебаапрацоўчых пасяўных агрэгатаў – 89,4, камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў – 93,5 і сеялак зерневых – 92,8 працэнта.
Напрыклад, у СВУ ААТ «Баранавічхлебапрадукт» Баранавіцкага раёна на 26 лютага не быў завершаны рамонт трактара «Беларус-3022» (на рамонце са студзеня 2018 года). Разам з тым, згодна прадастаўленай аператыўнай інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Баранавіцкага райвыканкама, гатоўнасць трактароў у ААТ «Баранавічхлебапрадукт» да пасяўной кампаніі складала 100 пра-цэнтаў.
Камітэт высветліў, што ў вобласці недастатковымі тэмпамі вядзецца накапленне мінеральных удабрэнняў пад яравую сяўбу. Самая нізкая забяспечанасць імі ў сельгасарганізацыях Ганцавіцкага, Драгічынскага і Ляхавіцкага раёнаў – адпаведна, 21, 22 і 30 працэнтаў ад патрэбнасці.

Камітэт дзяржкантролю  Брэсцкай вобласці.