Залаты медаль у Ванкуверы атрымаў фрыстайліст Аляксей Грышын

Беларускі фрыстайліст Аляксей Грышын стаў алімпійскім чэмпіёнам у спаборніцтвах па лыжнай акрабатыцы на Алімпіядзе-2010.
У фінале па суме дзвюх спроб ён паказаў лепшы вынік 248,41 бала (120,58+127,83).
Зборная Беларусі пасля перамогі фрыстайліста Аляксея Грышына ў лыжнай акрабатыцы ўзнялася на 15-е месца ў агульнакамандным медальным заліку ХХI зімовых Алімпійскіх гульняў.
Аляксей Грышын прынёс Беларусі першае золата зімовых Алімпіяд. Новаспечанаму алімпійскаму чэмпіёну 30 гадоў, і для яго гэта былі ўжо чацвёртыя Алімпійскія гульні. У 2002 годзе ў амерыканскім Солт-Лейк-Сіці Аляксей Грышын стаў бронзавым прызёрам, у Турыне-2006 спыніўся за крок ад п’едэстала гонару, заняўшы чацвёртае месца, а ў Нагана-98 быў восьмы. Акрамя гэтых дасягненняў у яго актыве ёсць і ўзнагароды чэмпіянатаў свету.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *