Бывай, падвеска! Ці нямяккі пераезд ляжачага

Аўтааматары зразумеюць: калі пасля чарговага “нямяккага” пераходу ляжачага паліцэйскага  пачынаеш у думках развітвацца з падвескай. Усё ж такая штучная няроўнасць для аўто – таксама нагрузка. А яшчэ ўявіце, што да гэтай дадаюцца і іншыя выпрабаванні ў выглядзе выбоін. Можна не ўяўляць, прыклад такога ляжачага ёсць ў райцэнтры на вуліцы Леніна недалёка ад фантана. Мясцовыя кіроўцы ведаюць кожную ямачку, таму лоўка манеўрыруюць на дарозе, а вось недасведчаны вадзіцель трапляе прама ў яму, прытым не адну… і яшчэ рыхтуецца мяняць падвеску.