З узнагародай!

За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё прадпрыемства і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўзнагародамі адзначаны шэраг работнікаў КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ».
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны аператар кацельні ўчастка «Кацельная гаспадарка» Андрэй КОКТЫШ, слесар па рамонце абсталявання кацельняў гэта- га ж участка Валерый ЗАХАРАНКА, начальнік планава-эканамічнага аддзела Алена КСЁНЖЫК.
Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта адзначаны тынкоўшчык участка «Жылфонд» Аляксандр КАСУМАЎ, вадзіцель аўтамабіля ўчастка «Саначыстка» Сяргей ТАРЛЮК, намеснік галоўнага бухгалтара Святлана БУЗУК, начальнік юрыдычнага аддзела Кацярына ЗАПЛЕЦІНА.
Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, імкненне да развіцця і прафесійнага росту, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з прафесійным святам накіравана майстру ўчастка «Кацельная гаспадарка» Сяргею КАНЦЭЛЯРЧЫКУ.