Сонечныя дзянькі

Як і па ўсёй Брэстчыне, у Ляхавіцкім раёне пачалася нарыхтоўка бярозавіку. Стартавала яна амаль на два тыдні раней мінулагодняга. Намеснік дырэктара лясгаса Наталля Адаменка нагадала, што аптымальны тэмпературны рэжым для нарыхтоўчага сезона – 5-10 градусаў цяпла, і чым даўжэй ён працягнецца, тым больш каштоўнай сыравіны можна назапасіць.
Ляхавіцкі раён традыцыйна сярод тых, хто збірае вялікія аб’ёмы прыроднага напітку. Як паведамілі ў лясгасе, у планах нарыхтаваць сёлета больш за восем тысяч тон соку. Частка яго пойдзе на прамысловую перапрацоўку на мясцовы кансервавы завод, які гатовы прыняць 800 тон бярозавіку.
Без увагі не застанецца і насельніцтва. Каб купіць сок, дастаткова са сваёй тарай прыехаць у любое з шасці лясніцтваў, заплаціць невялікія грошы і адправіцца прама ў бярозавую «сталоўку». Можна пакінуць і папярэднюю заяўку.
Па-ранейшаму самастойная падсочка бяроз у лесе не дазваляецца. Рабіць гэта могуць толькі работнікі лясгаса на спецыяльна адведзеных участках ляснога фонду, захоўваючы пэўную тэхналогію.
За нарыхтоўку соку ў забароненых месцах прадугле-джана адміністрацыйная адказнасць.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота з сайта http://www.svit-ko.info