Школьнікі з Ляхавіцкага раёна ўдзельнічалі ў конкурсе «Радавод»

У мінулую суботу ў Палацы дзіцячай творчасці г.Баранавічы прайшоў занальны агляд VII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод».
 Па выніках правядзення раённых этапаў фестывалю свае фальклорныя праграмы паказалі   школьнікі  з Ляхавіцкага, Бярозаўскага, Ганцавіцкага, Івацэвіцкага, Баранавіцкага раёнаў і г.Баранавічы.

Гонар прадстаўляць раён на  занальным аглядзе ўдастоены фальклорны калектыў “Спадчына” Навасёлкаўскай СШ з замалёўкай “Стукалка-грукалка” і фальклорны калектыў “Весялушкі” Ліпскай СШ, якія паказалі абрад “Багач” і “Вянок беларускіх народных танцаў”. У стылі фольк-мадэрн выступілі фальклорны калектыў “Жавароначкі” цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Ляхавічы і фальклорны калектыў “Кужалёк” СШ №1 г.Ляхавічы. Журы і гледачам не засталіся раўнадушнымі да  калекцыі  адзення “Ільняное натхненне” аб’яднання па інтарэсах “Мода” ЦДзіМ.

Вялі  раённую  праграму  ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Зацейнік” ЦДзіМ.

Інфармацыя і фота з сайта аддзела па адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама.