Самы фестывальны дзень. Напачатку сакавіка гарадскі Дом культуры ў Ляхавічах літаральна фестываліў /фота дапоўнена/

Напачатку сакавіка гарадскі Дом культуры літаральна фестываліў. Творчыя калектывы, самадзейныя артысты раёна сталі ўдзельнікамі другога адборачнага тура абласнога фестывалю сучаснага мастацтва «Эстрадны МІХ», XIII рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, VII абласнога свята народнага гумару «Спораўскія жарты», агляду-конкурсу вядучых гульнявых праграм «Берасцейскія забаўлянкі», свята фальклорнага мастацтва «Таночак». Які б ні праводзіўся фэст ці конкурс, Ляхавіччыне ёсць што паказаць, што праспяваць, нашы теленты на любую тэму пажартуюць і не пакінуць абыякавым свайго гледача.
Для многіх творчых калектываў выступленне ў гэты дзень стала своесаблівым экзаменам: праводзілася абарона званняў «узорны» і «народны». Экзамен вытрымалі годна. Журы ў складзе спецыялістаў Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра пасля выступленняў дэтальна прайшлося па кожным творчым нумары, адзначыла моцныя бакі і дало слушныя парады калектывам Ляхавіччыны.
Юрый ГРЫНЬ,
дырэктар раённай цэнтралізаванай  клубнай сістэмы.