Тыдзень фінансавай граматнасці ў Навасёлкаўскай СШ

Чаму важна быць фінансава граматным ? З гэтым пытаннем 27 сакавіка ў рамках  тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі прадстаўнік ААТ “АСБ Беларусбанка” Наталля Грыгаровіч наведала Навасёлкаўскую СШ. Яна правяла цікавае мерапрыемства “Вучыся. Накаплівай. Зарабляй”.

Супрацоўнік «Беларусбанка»  пазнаёміла выхаванцаў аздараўленчага лагера “Ветразь” з  паняццямі банк, кліент, валюта, уклад, банкаўская картка і інш. Падчас экскурсу ў гісторыю з’яўлення грошай дзяцей пазнаёмілі з прычынай з’яўлення грашовых адносін, металічнымі і папяровымі знакамі. Дзецям было цікава даведацца пра грошы, якія ў народзе называлі “зайчыкамі”. У завяршэнні мерапрыемства ўсе атрымалі падарункі  ад ААТ “АСБ Беларусбанка”. Самае галоўнае, што  хлопчыкі і дзяўчынкі зразумелі галоўную мэту сустрэчы:  вучыцца прымаць правільныя фінансавыя рашэнні — неабходна. Разумнае стаўленне да грошай дазволіць рабятам  у будучыні рэалізаваць свае планы і забяспечыць фінансавую бяспеку і дабрабыт.

Кацярына РУСАК, навучэнка Навасёлкаўскай СШ.