Чыстыя адносіны

За парадак у адказе не толькі спецыялізаваныя службы, але і кожны  з нас. Пра гэта гаварыў Прэзідэнт краіны падчас нядаўняй рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць.

Прыгажосць, утульнасць, парадак у райцэнтрах, аграгарадках і вёсках не з’яўляюцца самі сабой. Агульны камфорт пачынаецца з асабістых чыстых адносін да навакольнага асяроддзя, да месца, дзе жывеш.
У сям’і Грыкеляў з Русінавіч (на здымку) заведзена так: парадак павінен быць не толькі ў доме, але і ў двары, і за агароджай. Вясной спраў прыбавілася: дрэвы трэба абрэзаць, у кветніку хочацца штосьці змяніць, перад домам папрацаваць з граблямі. За справу з энтузіязмам!
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара