Задача з аддачай

Маштабная мадэрнізацыя малочнатаварных фермаў у Брэсцкім рэгіёне пачалася ў 2011 годзе. За апошнія гады ў вобласці пабуда- ваны і рэкаструяваны каля 270 фермаў.

Выкарыстана ілюстрацыя

Але не ўсё ідзе так, як задумана. На жаль, пра аддачу вялікіх укладанняў у мадэрнізацыю гаварыць пакуль не прыходзіцца.
Як паказалі кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, праведзеныя Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці, на 1 студзеня гэтага года з 81 пабудаванага малочнатаварнага комплексу на 21 жывёлагадоўчыя памяшканні не былі запоўнены жывёлай пад плануемыя праектныя магутнасці.
У 2018 годзе на 12 МТК не дасягнута валавая вытворчасць малака да ўзроўню на адпаведны перыяд 2017 года.
Сярэдні надой малака ад адной каровы ў 2018 годзе ў параўнанні з адпаведным перыядам 2017 года зніжаны на 9 МТК. Акрамя таго, на 37 з 81 (38,3 працэнта) пабудаваных малочнатаварных комплексах прадукцыйнасць кароў у 2018 годзе не перавысіла сярэднеабласны паказчык (5763 кілаграмаў).
На 1 студзеня 2019 года са 188 рэканструяваных малочнатаварных фермаў на 32 МТФ жывёлагадоўчыя памяшканні не запоўнены жывёлай пад плануемыя праектныя магутнасці.
На 39 уведзеных у эксплуатацыю МТФ, не дасягнуты ўзровень валавой вытворчасці малака ў адносінах да адпаведнага перыяду 2017 года. Сярэдні надой малака ад адной каровы летась у параўнанні з 2017 годам зніжаны на 43 МТФ, і на 105 МТФ ён ніжэй сярэднеабласнога паказчыка (5763 кілаграмы).
Трэба таксама адзначыць, што ў вобласці ёсць і станоўчы вопыт у гэтым пытанні. У шэрагу гаспадарак надой малака на адну карову склаў ад 7000 кілаграмаў і больш. Такіх вынікаў у 2018 годзе дасягнулі 32 гаспадаркі Брэстчыны.
Камітэт дзяржкантролю і ў далейшым будзе ажыццяўляць кантроль за работай пабудаваных і рэканструяваных фермаў.
КДК Брэсцкай вобласці.