Усім акордам «ВІНС-акорд»!

Гастрольная геаграфія любімай ляхавічанамі арт-групы «Вінс-акорд» папоўнілася сакавіцкім Санкт-Пецярбургам. Праўда, у горадзе на Няве нашы пявучыя землякі выступалі не з канцэртам, а на Міжнародным фестывалі «Талент. Музыка. Сцэна». І не ўстаяла строгае журы супраць непаўторных, галасістых «акорднікаў» з беларускага горада Ляхавічы – адзначыла іх конкурснае выступленне ў намінацыі «вакал» дыпломам І ступені. А адбылося ўсё напярэдадні святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Такая цудоўная сімволіка.
Віншуем з поспехам, Святлана Сталярчук, Ірына Тулейка, Наталля Лук’янчык,
Надзея і Андрэй Цямчыкі, Валянціна Маслюк (на здымку).
Брава! Бравісіма!

Вольга СВЯТЛОВА.

Фота з архіва групы «ВІНС-акорд».