Фотафакт. Дзе кіно ?

Для чаго прызначаны кінатэатр? Мяркуючы  па ляхавіцкім «Кастрычніку», то выключна для развіцця прыватнага бізнесу.  Вітрыны  будынка  прэзентуюць, на жаль, толькі   паслугі  «кватарантаў» «Кастрычніка», якія арандуюць тут плошчу.

Дарэчы, гэтыя арандатары  абсалютна правільна робяць, што заяўляюць пра сябе ярка і выразна: нездарма гавораць, што рэклама рухавік прагрэсу. Не шкодзіла б   і  гаспадарам  кінатэатра ўзяць з іх    прыклад. Няма ні афішы, ні анонса фільма, ні радка з запрашэннем у кіназалу. Аб’ектыўны аб’ектыў гэта пацвярджае. Ну, і чаму такая пасіўнасць? Магчыма, з ёю ў пэўнай ступені звязана не надта вялікая папулярнасць «Кастрычніка».