АДАІ нагадвае матацыклістам аб безумоўным выкананні ПДР

Днямі ў райцэнтры здарылася ДТЗ: сутыкнуліся аўтамабіль і матацыкл. Матацыкліст у бальніцы. Язда на матацыкле заўсёды звязана  з небяспекай. У яго няма ні падушак бяспекі, ні іншых ахоўных элементаў, якія  есць у  машыне. Гэты  двухколавы механічны транспартны сродак  патрабуе асаблівага майстэрства кіравання і безумоўнага выканання ПДР.

Так, пры кіраванні матацыклам неабходна быць у зашпіленым моташлеме і не перавозіць пасажыраў без зашпіленага моташлема. Скораць руху не павінна перавышаць  90 кіламетраў у гадзіну.

Пры руху на двухколавым транспартным сродку заўсёды трэба ацэньваць дарожную сітуацыю і выконваць усе дзеянні, неабходныя для  бяспекі: не перавышаць устаноўленую хуткасць і пазбягаць  рызыкоўнага выезду на паласу сустрэчнага руху. Менавіта ў  такіх сітуацыях здараюцца самыя цяжкія  аварыі. Павага  да іншых удзельнікаў руху  таксама адзін з ключавых элементаў дарожнай бяспекі.

Недапушчальна садзіцца за руль матацыкла асобам, якія не дасягнулі 16 гадовага ўзросту і не маюць права на ўпраўленне транспартным сродкам.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.