Не сорамна? Фотафакт.

Здаецца, кожны жадае бачыць свой горад чысценькім, утульным і камфортным. Навошта тады сабе супярэчыць і  рабіць сметнік?!Так павінна быць усюды, тым больш на святым для кожнага месцы. Могілкі да такіх адносяцца.  

 Няўжо надпіс «Кантэйнерная пляцоўка знаходзіцца з боку царквы» і тое, што тут вядзецца відэаназіранне, не спыняе парушальніка.
Камунальнікам і без таго хапае спраў па навядзенні парадку. Землякам варта  лічыцца з гэтым і клапаціцца самім пра падтрыманне чысціні і, як мінімум, нестварэнні стыхійных  праблем —  такіх (у выглядзе падкінутага меха са смеццем), якія адлюстраваны на гэтых фотакадрах.