У Ляхавіцкім раёне агонь «пагаспадарыў» на плошчы 0,8 га

Фота РАНС г. Ляхавічы

Ноччу  7 красавіка ў РАНС патэлефанавалі з вёскі Заліпенне і паведамілі пра ўзгаранне сухой расліннасці за населеным пунктам. Выратавальнікі аператыўна справілілся з надзвычайнай сітуацыяй, але   агонь паспеў пагаспадарыць  на плошчы каля 0,8 гектараў, паведаміў «Ляхавіцкаму весніку» інспектар РАНС Аляксей КЛЕТАНІЦА.

У адпаведнасці з законам «Аб раслінным свеце» выпальванне сухой расліннасці (сухіх раслін) і яе рэшткаў катэгарычна забараняецца. За невыкананне патрабаванняў  прадугледжана адказнасць у адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях:  незаконнае выпальванне сухой расліннасці або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў пагражае штрафам ад 10 да 40 базавых велічынь (1 БВ — Br25,5).

У нашым раёне аматар «вытравіць» траву агнём атрымаў    адміністрацыйны пратакол і  штраф   10 БВ.