В Ляховичском районе за неделю найдено 3 снаряда

Вясна робіць адкрыцці. Бывае і небяспечныя. 4 красавіка пры правядзенні сельгасработ у полі каля вёскі Пад’язаўле знойдзены 120-міліметровы снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. Да прыбыцця сапёрнай групы воінскай часці 33933 г. Слонім на месцы была выстаўлена ахова з ліку супрацоўнікаў міліцыі і выратавальнікаў.

Як расказаў “ЛВ” начальнік адасобленай групы Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята Аляксандр Байчык, снарад вывезены вайскоўцамі на ваенны палігон пад Баранавічы і ўтылізаваны.

Праз два дні рэха вайны адазвалася ў Навасёлках. Там ў майстэрні на тэрыторыі піларамы ААТ “Шлях новы” знойдзены 76-міліметровы снарад. Тут працавала сапёрна-піратэхнічная група воінскай часці 7404 г. Баранавічы. Яна ж дзейнічала па бяспечным алгарытме ў вёсцы Малое Падлессе па вуліцы Надрэчнай, дзе гаспадар знайшоў у сябе ў саду ўзрывальнік ад артылерыйскага снарада.

Адкрыцці зямлі