Агонь ля вёскі. Ноччу ў РАНС патэлефанавалі з вёскі Заліпенне

Ноччу  7 красавіка ў РАНС патэлефанавалі з вёскі Заліпенне і паведамілі пра ўзгаранне сухой расліннасці за населеным пунктам. Выратавальнікі аператыўна справіліся з надзвычайнай сітуацыяй, але   агонь паспеў пагаспадарыць  на плошчы каля 0,8 гектара, паведаміў інспектар РАНС Аляксей Клетаніца. Устанаўліваецца асоба, вінаватая ў здарэнні.
У адпаведнасці з законам «Аб раслінным свеце» выпальванне сухой расліннасці (сухіх раслін) і яе рэшткаў катэгарычна забараняецца. За парушэнне патрабавання і непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў прадугледжана адказнасць: штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь.
У нашым раёне аматар «вытравіць» сухастой агнём  ужо зарабіў адміністрацыйны пратакол і штраф    10 БВ.

Фота РАНС.