Зарэгістраваны кандыдат у дэпутаты

Акруговая выбарчая камісія Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7 рашэннем № 8 ад 22.08.2012 г. зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7 Язубца Мікалая Мяфодзьевіча, 1955 года нараджэння, старшыню Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта, беспартыйнага. Пражывае ў г. Баранавічы ў службовай кватэры, мае кватэру ў г. Брэсце (89,5 кв. м), легкавы аўтамабіль «Аўдзі А-4» 2005 года выпуску, прычэп да аўтамабіля ГСМ-8130 1999 года выпуску, 72 простыя акцыі ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод». Гадавы даход у 2011 годзе склаў 72 288 000 беларускіх рублёў.
Акруговая выбарчая камісія.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *