В Ляховичском районе пенсионерка стала жертвой мошенников

Сёння днём у вёсцы Патапавічы ў дом 87-гадовай пенсіянеркі  зайшлі  дзве незнаёмыя  жанчыны. Папыталі, ці можа яна прадаць ім бульбу, а затым прапанавалі  набыць у іх пасцельную  бялізну.   Некалькі  камплектаў абышліся ў … 4130 рублёў, што ў дзясяткі разоў перавышае  іх рэальны кошт, расказаў рэдакцыі начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Віталій ЛАБАНАЎ.

Калі да вяскоўкі прыехалі  дачка з зацем і яна пахвалілася пакупкай, тыя патэлефанавалі ў міліцыю.

Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 арт 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства), вядзецца расследаванне.