Са светлай радасцю!

Паважаныя хрысціяне каталіцкай канфесіі!

Прыміце шчырыя віншаванні са святам Уваскрэсення Хрыстова!
Традыцыі гэтай светлай падзеі бяруць свой пачатак у глыбіні вякоў, сімвалізуючы перамогу жыцця. Вялікдзень натхняе вернікаў задумацца над сэнсам чалавечага быцця, адчуць дачыненне да вечных каштоўнасцяў, заснаваных на дабрыні, міласэрнасці і спагадзе.
Няхай вялікая радасць Уваскрэсення Хрыстова напаўняе сэрцы верай і надзеяй, усталёўвае ў дамах і сем’ях мір і ўзаемаразуменне.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў, здзяйснення жаданняў, шчасця і працвітання.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.            РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.