Душэўны вектар гэтай суботы

Інфаграфіка БЕЛТА

Сёння  ў Беларусі рэспубліканскі суботнік. Працоўны дэсант
сёлета прысвечаны Году малой радзімы, а таксама падрыхтоўцы да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

А ляхавічане выйшлі і на раённы суботнік. Разам шчыруем на сваіх рабочых месцах, падведамасных тэрыторыях, наводзім чысціню і парадак у райцэнтры, аграгарадках і вёсках, вакол месцаў баявой і воінскай славы, гісторыка-культурных каштоўнасцяў, рыхтуем да летняга сезона дзіцячы аздараўленчы лагер «Чайка».

Грошы, заробленыя на суботніках, пойдуць на важныя справы: рамонт, рэстаўрацыю, аднаўленне і падтрыманне ў парадку помнікаў гісторыі і культуры, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай. Будуць накіраваны яны і на ўмацаванне матэрыяльнай базы ўстаноў адукацыі, спорту, культуры, аховы здароўя і іншых арганізацый, развіццё дзіцячай творчасці, правядзенне культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў і канцэртаў. Будзе выраблена сувенірная прадукцыя з выкарыстаннем сімволікі раёна.

Грашовыя сродкі, заробленыя на суботніках, у добраахвотным парадку пералічваюцца на рахунак раённага выканаўчага камітэта (р/р BY36AKBB36416079100621300000 у ЦБП 117 г.Ляхавічы, філіял 802 ААТ «ААБ Беларусбанк» г.Баранавічы,
код AKBBBY21802, УНП 200058350).