Сям’я не поле боя

З 15 па 26 красавіка на тэрыторыі Ляхавіч і раёна праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без насілля».
Большасць паведамленняў, што паступаюць у дзяжурную часць РАУС, – аб насіллі ў сям’і.

Супрацоўнікі райаддзела сёлета за тры месяцы прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 80 грамадзян за ўчыненне псіхічнага ці фізічнага насілля. Аднак, гэта лічба не ў поўнай меры адлюстроўвае рэальную карціну, паколькі прыкладна столькі ж адміністрацыйных спраў у адносінах сямейных агрэсараў было спынена ў судзе ў сувязі з прымірэннем бакоў.
Факты сямейнага насілля папярэдзіць няпроста, паколькі правапарушэнні ў гэтай сферы вельмі латэнтныя. Ахвяры часта замоўчваюць сітуацыю.
Нядаўна ўзбуджанана крымінальная справа ў адносінах жыхара в. Тухавічы. Муж, бацька мнагадзетнай сям’і ў стане алкагольнага ап’янення на працягу 2017-2019 гадоў збіваў жонку. Жанчына доўгі час не звярталася ў міліцыю. Але зрэшты цярпенне яе закончылася. Цяпер ацэнку дзеянням сямейнага хулігана дасць суд.
Сёлета райаддзел Следчага камітэта і пракуратура раёна па матэрыялах праверкі ўзбудзілі 9 крымінальных спраў у адносінах сямейных агрэсараў.
У межах правядзення акцыі рабочыя групы (у склад іх уваходзяць работнікі міліцыі, адукацыі, аховы здароўя, упраўлення па працы і сацыяльнай абароне, сродкаў масавай інфармацыі) наведваюць неўладкаваныя сем’і з мэтай прыняцця эфектыўных мер па папярэджанні насілля і нармалізацыі абстаноўкі ў гэтых сем’ях.
Аднак, без актыўнай пазіцыі грамадзян тут не абысціся. Змагацца з сямейным насіллем неабходна ўсім светам.
У Рэспубліцы Беларусь наладжана работа агульна-рэспубліканскай гарачай лініі для ахвяр сямейнага насілля 8-801-100-801. У Ляхавіцкім ТЦСАН з 8.00 да 17.00 дзейнічае таксама аналагічная гарачая лінія, дзе ёсць магчымасць ананімна падзяліцца сваімі праблемамі па тэлефоне 2-17-93. Кансультацыю псіхолага можна атрымаць па тэлефоне 6-22-68.
Алена ВАСІЛЕВІЧ,
старшы інспектар РАУС.