Вось такія кулічы…Сваімі сакрэтамі і нюансамі прыгатавання велікодных страў дзеліцца ляхавічанка АленаДоруш.

Выкарыстана ілюстрацыя

Вось такія кулічы… Сваімі сакрэтамі і нюансамі прыгатавання велікодных страў дзеліцца ляхавічанка Алена Доруш.
Праз некалькі дзён, 28 красавіка, праваслаўныя вернікі адзначаць Светлае Уваскрасенне Хрыстова.

Добрая гаспадыня ніколі не будзе пытацца, дзе купіць куліч. Яна сама з радасцю раскажа, як яго спячы, ды не адным спосабам. Сваімі сакрэтамі прыгатавання велікодных страў падзялілася ляхавічанка Алена Доруш.
Сваімі фірменнымі рэцэптамі жанчына ганарыцца: велікодныя ласункі яна гатавала яшчэ са сваёй матуляй.
-Абавязковая выпечка на стале на Вялікдзень — асвечаны ў царкве куліч. Рэцэптаў зараз вельмі многа, але мой, правераны не адным пакаленнем нашай сям’і – самы смачны, – гаворыць Алена Іванаўна.
Па-першае, трэба ў стакане цёплай вады развесці 50 граммаў дрожджэй, у сумесь дадаць лыжку цукру і паставіць мінут на 20 у цёплае месца, каб сумесь запенілася. Потым дабаўляем 1 кілаграм мукі, 2 літры малака, 4-5 яек, 2 стаканы цукру, паўпачка маргарыну, 100 граммаў алею. На 3-4 гадзіны пакідаем цеста каб яно дашло і паднялося. Дадаём 250 граммаў смятаны, па жаданні можна дадаць разынкі, карыцу або мак. Замешваем цеста, раскладваем па змазаных алеем формах, і даем яшчэ трошкі пастаяць. Смазваем кулічы яечным жаўтком і адпраўляем у духоўку.
Але захаванне ўсіх прапорцый не гарантуе выдатны вынік. Да прыгатавання велікодных страў трэба падыходзіць з душою: у доме павінна панаваць чусціня і цішыня. Нават калі вы адпраўляеце куліч у духоўку, трэба сачыць, каб форма ні аб што не ўдарылася. Інакш не відаць гаспадыні пышнай здобы.
Наступны рэцэпт – тварожная пасха. Спатрэбіцца 1 кілаграм тварагу (не тварожнай масы), 5 яек, пачак сметанковага масла, вялікі пачак смятаны (450 грамаў), 200 граммаў цукровай пудры.
Тварог перацерці на тарцы, дадаць яйкі, масла, смятану і цукар. Можна дадаць ванілін ці кардамон. Сумесь паставіць на пліту і, памешваючы, давесці да кіпення, але не кіпяціць. Зняць з агню і паставіць у ёмістасць з халоднай вадой, каб сумесь хутчэй астыла.
Усё выліць ў форму, засланай намочанай у вадзе марлі. Паставіць пад цяжар і пакінуць на ўсю ноч застываць у халадзільніку.
Гэта страва стане ўпрыгажэннем любога стала і спадабаецца як дарослым, так і дзецям.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота з сайта https://torange.biz/ru/passover-meal-1612