Факт-экспрэс-навіны

• ПЕРШАЕ СВЯТА ВЯСНЫ – МІЛІЦЭЙСКАЕ. З прафесійным святам – Днём міліцыі – раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў павіншавалі калектыў РАУС і Ляхавіцкае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. (Працяг тэмы на 2-й стар.).
• ПРЫПІСКА ДА ПРЫЗЫЎНОГА ЎЧАСТКА. Раённы ваенны камісарыят напамінае грамадзянам, якія не атрымалі персанальную павестку для праходжання прыпіскі да прызыўнога ўчастка, што ім належыць з’явіцца ў райваенкамат (на прызыўны пункт) па адрасе: г. Ляхавічы, вул. Чкалава, 8 з 24 сакавіка па 30 красавіка 2010 года. Пры сабе мець дакументы, якія засведчваюць асобу.
• ВЫЯЗНЫ ПРЫЁМ. У сакавіку кіраўніцтва раённага ад-дзела ўнутраных спраў будзе прымаць грамадзян па асабістых пытаннях у грамадскіх пунктах аховы парадку: начальнік РАУС Аляксандр Ермакоў 4 сакавіка ў Альхоўскім сельскім Савеце, 11 – у Начаўскім, 18 – у Свяціцкім, 25 – у Навасёлкаўскім сельскіх Саветах.
Першы намеснік начальніка раённай міліцыі Аляксандр Бурбіцкі будзе на выязных прыёмах 3 сакавіка ў Крывошынскім, 16 – у Куршынавіцкім сельскіх Саветах, 24 – у Ляхавічах.
Намеснік начальніка РАУС Аляксандр Траяноўскі плануе 10 сакавіка прымаць грама-дзян па асабістых пытаннях у Конькаўскім сельскім Савеце, 17 – у Падлескім, а намеснік начальніка Сяргей Пажога 9 – у Жарабковіцкім, 23 сакавіка – у Востраўскім сельскіх Саветах.
ПРЫЧАКАЛІ ВЯСНУ! Пачалася яна ў панядзелак. Раніцай ішоў мокры снег з даж-джом, вечарам быў моцны вецер. Але, тым не менш, на зямлі і ў календары гаспадарыць сакавік. Сёння, у сераду, сонца ўзышло ў 7 гадзін 18 хвілін, а захад адбудзецца ў 18 гадзін 9 хвілін. Даўжыня дня 10 гадзін 51 хвіліна.
• 5 сакавіка ў Ляхавіцкім кінатэатры «Кастрычнік» адбудзецца святочны канцэрт, прысвечаны Дню жанчын. Называецца ён прыгожа і ўзнёсла «Жанчына, вясна, каханне…». Пачатак у 15.00. Запрашаем дарагіх ляхавічанак!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *