Радасць Велікодная

Паважаныя праваслаўныя   хрысціяне!

Віншуем вас са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!
Велікодныя ўрачыстасці аб’ядноўваюць вернікаў духам радасці і надзеі, сімвалізуюць любоў і згоду, натхняюць на добрыя справы і ўчынкі, спагадлівасць і міласэрнасць.
У гэтыя вясеннія дні асабліва важна быць побач з самымі блізкімі і роднымі людзьмі, акружаць іх увагай і клопатам.
Няхай у вашых дамах  і сем’ях заўсёды будуць спакой, цяпло і ўтульнасць. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і натхнення ва ўсіх добрых пачынаннях.
Са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.     РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.