Сезон без парушэнняў

«Распачні сезон без парушэнняў» – так называецца рэспублі-канская акцыя па прафілактыцы ДТЗ з удзелам мотатранспарту, якая ў нашым раёне праходзіла з 12 па 21 красавіка.
Як паведаміў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Аляксандр Анікевіч, з 119 выяўленых парушэнняў 15 на рахунку матацыклістаў. Адзін з іх сеў за руль у нецвярозым стане, пяць адправіліся ў паездку не маючы права на кіраванне транспартным сродкам. Былі і такія, хто ехаў без уключанага бліжняга святла ці без моташлема.
Супрацоўнікі АДАІ нагадваюць аматарам язды на матацыкле: дарога патрабуе ўвагі, дысцыпліны і парадку.