«Фермент» без флёру

Праязджаючы ля Флер’янова, засяроджваеш увагу на размешчаным у сотні метраў дарогі аб’ект. «Чытаецца» акуратнасць і агульны стыль. Гэта ТАА «Фермент». Але наш «Фермент» – толькі адна з лакацый шырока вядомага ў адмыслова спецыялізаваных колах таварыства з абмежаванай адказнасцю. Пад брэндам сабраны і высокая навука, і арганізаваная якраз у Флер’янове вытворчасць. Як было, што ёсць і будзе – пра гэта і многае іншае ў дачыненні таварыства высвятлялі ў яго дырэктара Уладзіміра Галімзянава.

Першы крок – ужо дарога

Стартавыя крокі «Фермент» зрабіў на зямлі ляхавіцкай. Пачыналі на пачатку 90-х з вытворчасці ферментных прэпаратаў для спіртавой прамысловасці. 1998 год стаў адметны выпускам першай пробнай партыі ферментаў для жывёлагадоўлі. У тым жа годзе адбылося «нара-джэнне» таварнага знака «ФЕКОРД», выпуск названага прэпарата ў некалькіх мадыфікацыях – у сухой і ў вадкай формах. Ужо будучы перарэгістраваным у 2002 годзе ў якасці ТАА, «ФЕРМЕНТ» асвоіў вытворчасць біялагічна актыўнай дабаўкі «ГУМАВЕД» кармавы.
Прадпрыемства перманентна развівалася, удасканальвала свае папярэднія распрацоўкі, вяло новыя, сучасныя, запатрабаваныя рынкам. Удасканаленне прадукту ішло, у тым ліку, за кошт выхаду на новыя, больш сучасныя тэхналогіі і метады тэхнічнага забеспячэння вытворчага працэсу.
У 2016 годзе «Фермент» атрымаў гран-пры  9 міжнароднага конкурсу «Інавацыі ў камбікормавай прамысловасці» за ферментную кармавую дабаўку «ФЕКОРД-2012». Праз год – той жа форум і такое ж міжнароднае прызнанне. На гэты раз гран-пры атрымалі за ферментаўскую кармавую дабаўку «ДЫАТОКС».
Пераўзбраенне і рэканструкцыя вытворчасці працягваецца. Укаранілі сістэму міжнароднага менеджменту кантролю бяспекі кармоў, пачалі афармленне на пастаяннай аснове сертыфіката СТ-1 на экспартную прадукцыю, атрымалі міжнародныя сертыфікаты НАССР\ISO 22000. Выпрабавальная лабараторыя прадпрыемства акрэдытавана ў Нацыя-
нальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на адпаведнасць патрабаванням у галіне правядзення выпрабаванняў.

Курс на абнаўленне

Значныя пазітыўныя змены закранулі на тым этапе рэканструкцыі і флер’яноўскую структуру кампаніі. Сучасным абсталяваннем папоўнілі вытворчыя цэхі. Многія з задзейнічаных у вытворчым працэсе механізмаў, агрэгатаў, машын – сапраўдны «індывідуальны пашыў». Як мінімум штучнае, а нярэдка – эксклюзіўнае.
За акуратнай агароджай – цэльны прамысловы комплекс з трох цэхаў – па вытворчасці вадкіх кармавых ферментаў, ветэрынарных прэпаратаў і рэгулятараў росту раслін, сухіх ферментных кармавых дабавак. З ветпрэпаратамі больш-менш зразумела. Наконт ферментаў, у тым ліку і іх выпускам займаецца вытворчасць, з абслугоўваннем якой спраўляюцца  9 чалавек.
З навабудаў выдзяляецца склад гатовай прадукцыі – маштабных аб’ёмаў, якіх, па словах дырэктара  «Фермента» Уладзіміра Галімзянава, ужо недастаткова, стаіць пытанне аб пашырэнні.
У сумежжы з вытворчай тэрыторыяй – зона адпачынку. Раней тут знаходзіўся пажарны вадаём, які і зараз не пазбаўлены гэтага статуса.
Добраўпарадкавалі, аздобілі, упрыгожылі, «даўкамп-лектавалі» стыльнымі лавачкамі, паставілі альтанку. Радуецца вока, адпачывае душа. А для абедаў на «Ферменце» ёсць спецыяльны пакой, надзвычай утульны і поўнасцю функцыянальны.
Летась адбыўся рэбрэндынг: «Фермент» стаў навукова-вытворчай біятэхналагічнай кампа-ніяй, якая атрымала сапраўднае членства ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, пача-
ла распрацоўкі ўласных інавацыйных ферментных прэпаратаў для індустрыяльнага выкарыстання. «ПРАТЭАЗІМ–АКВА», «ПРАТЭАЗІМ-ЭКСТРА», «УЛЬТРАЛАЗА-ПРЭМІЎ» – усяго некалькі дзясяткаў найменняў.

Адзін з шаснаццаці

Супрацоўнік «Фермента» Анатолій Парасевіч у адным з цэхаў.
Аператар кацельні Аляксандр Морскі.

Год бягучы, верагодна, застанецца асаблівай вяхой у амаль 30-гадовай гісторыі «Фермента»: фактам стала дзяржаўная акрэдытацыя кампаніі ў якасці суб’екта інавацыйнай інфраструктуры – навукова-тэхналагічнага парка, адбылося пашырэнне лінейкі навукова-тэхнічнай прадукцыі ўласнай вытворчасці да 80 найменняў. Сёння тавары маркі «Фермент» прысутнічаюць на рынках 10 краін свету. На экспарт адпраўляецца прыкладна чвэрць усёй выпускаемай прадукцыі. Найбольшы вектар прысутнасці – Расійская Федэрацыя, у спісе замежных дзелавых партнёраў значацца Узбекістан, Казахстан, Украіна. У планах «Фермента» –  удвая вырасці ў экспартных аб’ёмах. ААТ «Фермент» цяпер тэхнапарк. Дырэктар прадпрыемства Уладзімір Галімзянаў расказвае:

У Беларусі зарэгістравана 16 тэхнапаркаў. Адзін з іх –
«Фермент» – атрымаў ляхавіцкую прапіску.
Тэхнапарк ці навукова-тэхналагічны парк – гэта, па сутнасці, спецыяльны прававы рэжым для вядзення бізнесу, які юрыдычна замацаваны на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, але ажыццяўляецца па экстэрытарыяльным прынцыпе, –
і ўдакладняе:


Напрыклад, навукова-даследчы блок з выпрабавальнай лабараторыяй знаходзіцца ў Мінску, паколькі супрацоўнікі кампаніі працуюць па сумяшчальніцтве выкладчыкамі ў вядучых ВНУ краіны. Вытворчасць непасрэдна знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне. Зараз для многіх кампаній гэта звычайная практыка.
Паняцце «тэхнапарк» непарыўна звязана з паняццем «рэзідэнты тэхнапарка». Імі могуць быць як юрыдычныя асобы, так і індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў любой кропцы Беларусі. Галоўнае патрабаванне – ажыццяўленне імі інавацыйнай дзейнасці, а ў нашым выпадку яшчэ і дзейнасці ў рамках біятэхналагічнай галіны краіны. У выніку гэта дазволіць стварыць біятэхналагічны інавацыйна-вытворчы кластар».
У Беларусі ўжо зарэгістравана 16 тэхнапаркаў. Дзяржава такім чынам стварае дадатковыя магчымасці для развіцця важных галін прамысловасці з экспартаарыентаванай вытворчасцю. У адказ кампаніі, якія працуюць у падобных умовах, павінны дэманстраваць свой удзел у сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна і краіны ў цэлым. Дык вось, кампанія «Фермент» на пяцігодку вызначыла сваю стратэгію развіцця і ўдзел у сацыяльна-эканамічным развіцці Ляхавіцкага раёна. Але ў дэталях гэту тэму можна будзе абмеркаваць пазней.
Уладзімір Галімзянаў падкрэсліў, што спрыяльнай акалічнасцю з’яўляецца стаўленне мясцовай улады да развіцця бізнесу ў раёне, да стварэння новых рабочых месцаў. Слушную дапамогу таварыства атрымлівае непасрэдна ад намесніка старшыні райвыканкама Андрэя Наваграна, за што калектыў і кіраўнік «Фермента» ўдзячны яму асабіста і раённай вертыкалі ў цэлым.
А «падсілкоўванне» тэхнапарка і яго патэнцыяльных рэзідэнтаў «Фермент» звязвае з тутэйшымі кадрамі.
– На першым часе нас цікавяць будучыя спецыялісты –
хімікі, біятэхнолагі. Іх чакае высокакваліфікаваная работа і дастойная, на ўзроўні «айцішнікаў», заработная плата, –
адзначыў Уладзімір Мікалаевіч.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара
і з архіва кампаніі «Фермент».