Творчы пошук педагогаў

Юрый Чаранкевіч і Анатолій Тураў узначальваюць школы, якія сталі аднымі з лепшых па выніках раённага конкурсу на лепшую ўстанову адукацыі.

Жнівеньскае пленарнае пасяджэнне педагогі заўсёды чакаюць з хваляваннем і радасцю. Педагагічная канферэнцыя — гэта своеасаблівае падвядзенне вынікаў дзейнасці за мінулы навучальны год і вызначэнне задач на новы, сустрэчы з калегамі і абмен вопытам.
Як на свята, педагогі спяшаліся 29 жніўня ў ГДК. Іх з віншаваннямі сустракалі школьнікі, якія паспелі за лета засумаваць па сваіх настаўніках.
Пра тое, якая значная ўвага надаецца ў раёне адукацыі, можна меркаваць па колькасці гасцей: у пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч, начальнік аддзела адукацыі Баранавіцкага райвыканкама Ніна Навумчык, начальнікі аддзелаў раённага выканаўчага камітэта, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі шэфскіх арганізацый.
Словы ўдзячнасці ад начальніка аддзела адукацыі Леаніда Калбасы, гучныя апладысменты залы прагучалі для людзей, якія свой жыццёвы шлях прысвяцілі школе, — Ганны Крук і Валянціна Трушко. Шмат гадоў яны дастойна стаялі ля штурвала школьных караблёў.
Кожны год педагагічную сям’ю нашага раёна папаўняюць маладыя спецыялісты. Іх на гэты раз 16 — энергічных, крэатыўных, творчых. Радуе, што сярод тых, хто першы раз увойдзе ў сцены школы ў новым статусе, ёсць і юнакі, якіх сёння так не хапае ў адукацыі.
Вучні СШ №2 парадавалі прысутных цікавым выступленнем-прывітаннем.
З дакладам на тэму «Развіццё прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных кадраў як фактара дасягнення новай якасці адукацыі» выступіў начальнік аддзела адукацыі Леанід Калбаса. Ён прааналізаваў вынікі мінулага навучальнага года і акрэсліў задачы на перспектыву, падрабязна спыніўся на задачах па павышэнні якасці адукацыі з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій. Размова ішла і пра поспехі, і пра праблемы, над вырашэннем якіх неабходна працаваць.
Адзначалася, што павінна быць пабудавана бесперапынная, пастаянная сістэма матывацыі падчас усяго перыяду навучання.
Па словах Леаніда Калбасы, даныя маніторынгу вучэбных дасягненняў за апошнія гады паказваюць станоўчую дынаміку развіцця якасці ведаў ва ўсіх установах адукацыі. На высокім і дастатковым узроўні скончылі мінулы навучальны год больш за 54 працэнты навучэнцаў (2010 / 2011 н.г. — 50, 5). Залатым і сярэбраным медалём узнагароджаны 17 выпускнікоў — з гімназіі, СШ № 1, СШ № 2, Навасёлкаўскай, Тальмінавіцкай і Жарабковіцкай сярэдніх школ. Усе яны сталі навучэнцамі ВНУ — безумоўна, у тым ліку і дзякуючы высокаму прафесіяналізму настаўнікаў. А ў зале гучалі і гучалі імёны педагогаў школ, дадатковай адукацыі, выхавальнікаў, якія пастаянна знаходзяцца ў творчым пошуку, валодаюць індывідуальным прафесійным почыркам і майстэрствам, выхоўваюць пераможцаў шматлікіх алімпіяд.

Маладое папаўненне педагагічнай сям’і.

І дакладчык, і ўсе выступаючыя на канферэнцыі педагогі адзначалі, што настаўнік павінен пастаянна павышаць сваю прафесійную кампетэнтнасць. Ад яго ў многім залежыць паспяховасць вучняў, а, значыць, і павышэнне якасці школьнай адукацыі.
Удзельнікаў нарады вітаў старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук. Ён выказаў словы падзякі ўсім, хто забяспечыў якасную і своечасовую падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да пачатку навучальнага года. Дзмітрый Міхайлавіч, акрамя галоўнай задачы — павышэнне якасці адукацыі, раскрыццё здольнасцей кожнага вучня — абазначыў тую, над якой трэба сур’ёзна працаваць усім педагагічным калектывам раёна: актывізацыя прафарыентацыйнай работы і павышэнне прэстыжу працоўнай прафесіі.
— А паказальным вынікам гэтай працы павінен быць прыток маладых кадраў у раён, вяртанне нашых выпускнікоў пасля заканчэння вучэбных устаноў на працу ў родныя мясціны. Для гэтага трэба больш выдаваць мэтавых накіраванняў на вучобу, што, несумненна, паспрыяе ўмацаванню кадравага патэнцыялу раёна, — дадаў Дзмітрый Міхайлавіч.
Кіраўнік раёна павіншаваў педагогаў з пачаткам новага навучальнага года.
Яшчэ доўга ў гэты дзень гучалі віншаванні ў адрас педагогаў. Лепшыя з лепшых былі ўзнагароджаны граматамі і падзячнымі лістамі райвыканкама і райсавета, упраўлення адукацыі аблвыканкама, аддзела адукацыі. А галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Надзея Сокал — Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Вядома, што кампетэнтны настаўнік, калі спатрэбіцца, можа знайсці прымяненне сваім уменням у многіх сферах жыцця. Асаблівае месца сярод узнагароджаных занялі 6 педагогаў раёна і 2 вадзіцелі аддзела адукацыі, якія гэтым летам прымалі ўдзел ва ўборачнай кампаніі. Ім былі ўручаны граматы і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
На педагагічнай канферэнцыі па традыцыі былі адзначаны пераможцы раённага конкурсу на лепшую ўстанову адукацыі. Сертыфікаты пераможцаў атрымалі ДС №1, №3, Тухавіцкі і Начаўскі дзіцячыя сады, гімназія, СШ №2, Крывошынская СШ і Малагарадзішчанскі вучэбна-педагагічны комплекс «дзіцячы сад — сярэдняя школа».
Завяршыўся вялікі педагагічны савет святочным канцэртам, падрыхтаваным калектывамі мастацкай самадзейнасці г. Баранавічы.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота аўтара.

10 thoughts on “Творчы пошук педагогаў

  • 31/08/2012 в 22:45
    Permalink

    Хорошо, что в школу приходят молодые специалисты .

  • 05/09/2012 в 20:16
    Permalink

    А ещщё лучше, когда задерживаются там надолго. хотя в современной школе можно работать без проблем условия хорошие, да и зарплата неплохая, особенно для молодых.

  • 10/09/2012 в 15:30
    Permalink

    mari, Вы явно не из «молодых специалистов»…. 😉
    В современной школе, возможно, условия для работы и хорошие, но вот зарплата… Зарплата оставляет желать лучшего… А уж у молодых специалистов без опыта работы — она вообще копейки…

  • 10/09/2012 в 17:31
    Permalink

    Вы совршенно правы— я не из молодых специалистов. А что касается зарплаты,то понятно — что молодым, как впрочем, и людям постарше, хочется всё, много и сразу. Но, деньги, как и опыт — собираются с годами. А в системе образования сейчас зарплаты — хорошие. Было бы желание работать.

  • 11/09/2012 в 17:02
    Permalink

    Хотеть не все, не сразу и мало — чистейшее позёрство)

    Цитата «mari сказаў:в системе образования сейчас зарплаты — хорошие»

    — А он попросту соврал! – звучно, на весь театр сообщил клетчатый помощник и, обратясь к Бенгальскому, прибавил: поздравляю вас, гражданин соврамши! (М.А. Булгаков, Мастер и Маргарита)

  • 13/09/2012 в 14:29
    Permalink

    Если бы все говорили правду, можно было бы определить, кто соврал. Не надо плакать учителям. Не так уж мало они и зарабатывают, если работают.

  • 13/09/2012 в 22:24
    Permalink

    Правда, Ваша. С жиру бесятся. Обнаглели. То- то я смотрю, конкурс в педагогические Вузы зашкаливает, проходные баллы за 300. Все легкого хлеба хотят. А если серьезно, то убедительно советую почитать роман Сологуба «Мелкий бес» о провинциальном учителе Передонове. Вот уж где концентрация удушливого воздуха безнадежности. Ни отнять, ни прибавить. Кста-ти, экранизация то ж недурственная-с.

  • 14/09/2012 в 16:49
    Permalink

    А кто сказал, что «хлеб лёгкий»? Хлеб очень тяжёлый. Но и не такой уж неоплачиваемый. А в педвузы не идёт молодёжь, потому что есть «хлеб легче» и оплачивается больше. Это правда.

  • 14/09/2012 в 16:51
    Permalink

    Кроме того, не всем дано быть учителем. Это тоже правда. Есть учителя, которых может и нельзя пускать в школу. Это тоже правда. Вот им то очень тяжело.

  • 14/09/2012 в 21:47
    Permalink

    Согласна с Вами, Анна. Учитель — во все времена профессия престижная. И как в любой професии есть свои плюсы и минусы. К огромнейшему сожалению и среди педагогов есть не только случайные люди, но и бездари, которых к детям нельзя подпускать. Хотя, каждый из нас назовёт в 10 раз больше замечательных учителей и может одного — так себе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *