Ад іх залежыць пагода ў доме

Адно са старэйшых прадпрыемстваў раёна — торфабрыкетны завод «Ляхавіцкі». Яго прадукцыя бадай што самая запатрабаваная, бо ў перыяд ацяпляльнага сезона для большасці насельніцтва раёна іменна тухавіцкія брыкеты ствараюць пагоду ў доме. З кожным годам прадпрыемства нарошчвае выпуск якаснай прадукцыі, мадэрнізуе і ўдасканальвае вытворчасць, укараняе новыя тэхналогіі, асвойвае ўсё новыя, у тым ліку і замежныя, рынкі збыту. І ўсё гэта дзякуючы самаадданай працы калектыву торфабрыкетчыкаў, які ўжо амаль 3 дзясяткі гадоў узначальвае Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь Васілій Іваноў.
Сваё прафесійнае свята работнікі ААТ «ТБЗ «Ляхавіцкі» сустракаюць з добрымі працоўнымі дасягненнямі, новымі планамі і задумамі.
Няхай і далей вам спадарожнічаюць поспех і ўдача!
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *