Нашы сімвалы

Шаноўныя землякі!

Шчыра віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята звязвае ў адзінае цэлае нашу гісторыю і сучаснасць, ваенныя подзвігі і мірныя дасягненні. Герб і сцяг як галоўныя сімвалы суверэннай дзяржавы адлюстроўваюць векавыя традыцыі, лепшыя якасці і рысы нацыянальнага характару, імкненне беларускага народа да самавызначэння і самастойнага развіцця, веліч і хараство роднай зямлі.
Няхай гэта свята яшчэ мацней з’яднае нас, умацуе пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за краіну і гатоўнасць самааддана працаваць на карысць квітнеючай Радзімы.
Моцнага здароўя, радасці, шчасця, поспехаў і дабрабыту вам, дарагія ляхавічане!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.              РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.