Навінкі ад вясны

Не заўважыць, як з надыходам вясны папрыгажэў наш райцэнтр, немагчыма. У горадзе з’явілася мноства класных і карысных абновак.
Адкрыццё мота-вела сезона, а разам з гэтым і пункта пракату веласіпедаў пасадзейнічала з’яўленню ў горадзе спецыяльна абазначаных веласіпедных дарожак.
Калі на маршруце бяда – не хапае ціску ў колах – можна скарыстацца паслугамі станцыі падпампоўвання колаў (такіх пунктаў у горадзе камунальнікі зрабілі тры). І яны вельмі запатрабаваныя ў веласіпедыстаў.
Недалёка ад дома 48А па вуліцы Леніна яшчэ адно абнаўленне. Новыя горкі, арэлі, дзіцячы матацыкл паспелі пратэсціраваць маленькія землякі. Супер – такую ​​адзнаку паставілі хлопчыкі і дзяўчынкі новым атракцыёнам.
13-метровае прызнанне ў любві Ляхавічам каля ракі Ведзьма запаланіла навінныя стужкі інстаграма, «ВКонтакте», «Аднакласніках». А гэта значыць, на карце з’яўляецца ўсё больш здымкаў і запісаў з нашай геалакацыяй.
Маргарыта КУХТА.