У Ляхавічах інфармацыйна-прапагандысцкая група сустракалася з калектывам ЛДАКа

Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Аляксандрам Камінскім  сустракалася з калектывам Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа.

Тэма сустрэчы была актуальнай — абмяркоўвалі ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама гаварылі пра  эфетыўнасць мер па добраўпарадкаванні тэрыторыі і навядзенні парадку на зямлі ў Брэсцкай вобласці.