Сумленна і справядліва. Прэзідэнт Беларусі правёў нараду па парламенцкай кампаніі

Кіраўнік дзяржавы правёў нараду па арганізацыі і правядзенні маючых адбыцца выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
«Сёння нам неабходна абмеркаваць шэраг пытанняў, звязаных з маючымі адбыцца парламенцкімі выбарамі, а таксама разгледзець гатоўнасць мясцовых органаў улады да іх правядзення. Тут утойваць няма чаго: без улады на месцах выбары будзе правесці не тое што цяжка, немагчыма. Мы ніколі не ўтойвалі гэтага і ўтойваць не будзем. Трэба зрабіць усё для таго, каб выбары прайшлі на высокім узроўні. Іх прапануецца правесці ў лістападзе гэтага года. З аптымальнымі датамі мы вызначымся ў бліжэйшы час. Гэта азначае, што асноўныя перадвыбарныя мерапрыемствы, прадугледжаныя заканадаўствам, павінны пачацца ўжо ў жніўні», – сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што трэба папярэдне вырашыць усе арганізацыйныя пытанні, каб у перыяд актыўнай выбарчай кампаніі забяспечыць спакойную абстаноўку для свабоднага волевыяўлення беларускага народа.
Патрабаванні да правядзення выбарчай кампаніі нязменныя. Гэта павінны быць сумленныя, справядлівыя выбары, без надуманых абмежаванняў, каб ні ў каго не было сумненняў у іх легітымнас-ці», – падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Выбарчы кодэкс напярэдадні выбараў не мяняўся, існуючыя правілы ўсім добра вядомыя. «Трэба зрабіць усё ў строгай адпаведнасці з нашым заканадаўствам. Яшчэ раз хачу падкрэсліць: выбары мы арганізоўваем для сваёй краіны, для Беларусі. Мы, вядома, не хочам трапіць пад крытыку нашых суседзяў і прадстаўнікоў іншых краін, тым не менш помніць трэба галоўнае – выбары гэта беларускія», – дадаў Кіраўнік дзяржавы.
«Залог поспеху – зладжаная камандная работа з высокай асабістай адказнасцю кожнага з вас і тых, хто будзе працаваць у камісіях знізу даверху, за даручаную справу, – звярнуўся Прэзідэнт да ўдзельнікаў нарады. – Нягледзячы на тое, што асноўная арганізацыйная нагрузка пры падрыхтоўцы мерапрыемства ляжа на Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, мы павінны забяспечыць узаемадзеянне ўсіх удзельнікаў выбарчага працэсу».
«Дырыжорамі ў гэтым шматгранным і шматгалосым аркестры будуць мясцовыя органы ўлады. Мясцовай уладзе трэба бу-дзе сфарміраваць выбарчыя камісіі. Зрабіць гэта ў адпаведнасці з заканадаўствам: дэмакратычна, адкрыта, з шырокім удзелам канструктыўных грамадскіх арганізацый, якія складаюць аснову нашай грамадзянскай супольнасці», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Чарговы раз падкрэсліваю, што выбары – гэта экзамен для дзеючай улады, у першую чаргу на мясцовым зроўні. Менавіта на выканаўчай вертыкалі асаблівая адказнасць за палітычныя і эканамічныя працэсы ў рэгіёнах у перыяд электаральнай кампаніі. Стаўце задачы, мабілізуйце людзей, не адкладваючы вырашэнне пытанняў на восень. Трэба рабіць усё цяпер. Добра, што гэта работа пачалася і актывізавана пасля «Вялікай размовы». Трэба прадоўжыць яе», – рэзюмаваў беларускі лідар.
«Парламент павінен стаць дыскусійнай пляцоўкай для дыялогу дэпутатаў з рознымі палітычнымі поглядамі, якія пры гэтым па- дзяляюць галоўныя прынцыпы: незалежнасць краіны, стабільнае развіццё і рост дабрабыту беларускага народа», – сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, дэпутацкі корпус павінны прадстаўляць эксперты ў розных галінах, спецыялісты – адказныя і адданыя краіне людзі, прафесіяналы з дзяржаўным мысленнем, высокаадукаваныя прадстаўнікі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, юрысты, навуковыя работнікі, вядомыя ў рэгіёнах прадпрымальнікі, палітыкі і грамадскія дзеячы.
«Толькі тым парламентарыям, хто выканаў усе свае перадвыбарныя абяцанні, змог наладзіць дзейсную сувязь з выбаршчыкамі, карыстаецца ў іх рэальнай падтрымкай і даверам, будзе месца ў новым складзе вышэйшага прадстаўнічага органа ўлады. Я намякаю на тое, што кандыдатам у дэпутаты трэба будзе сустракацца з народам, размаўляць, тлумачыць, расказваць аб сваёй пазіцыі, аб тым, як яны будуць працаваць у парламенце», – заявіў Прэзідэнт Беларусі.
«Ваша задача – дапамагчы ім арганізаваць гэту работу па сустрэчах з выбаршчыкамі. І важна, каб людзі, прыйшоўшы на выбарчыя ўчасткі, ведалі, што ўжо зрабіў іх дэпутат і што неабходна зрабіць заўтра для дабрабыту рэгіёна і ўсёй нашай краіны», – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што асноўная роля па асвятленні работы дэпутацкага корпуса і выкананых абяцанняў, а таксама будучых выбараў належыць сродкам масавай інфармацыі.
Маючая адбыцца выбарчая кампанія па выбарах у парламент не стане асаблівай, а будзе праведзена ва ўжо традыцыйным для Беларусі ключы – зладжана, спакойна, на высокім арганізацыйным узроўні. Аб гэтым Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава заявіла па выніках нарады па арганізацыі і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Адказваючы на пытанне аб тым, чым будзе адрознівацца чарговая выбарчая кампанія ад папярэдніх, Наталля Качанава адзначыла, што не чакае якіх-небудзь сур’ёзных змяненняў у плане арганізацыі і правядзення выбараў. «Не сказала б, што яна (выбарчая кампанія. – Заўвага БЕЛТА) будзе ў нечым іншай. У нашай дзяржаве электаральныя кампаніі заўсёды право-дзяцца вельмі зладжана, арганізавана», – сказала яна.
«Мы дакладна ведаем нашу палітыку, тыя ўстаноўкі, якія ёсць у дзяржаве. Усё павінна рабіцца на карысць людзей, самае галоўнае – гэта людзі, справядлівае стаўленне да іх, – падкрэсліла Наталля Качанава. – Унутраная палітыка як была, так і ёсць сацыяльна арыентаваная, усё накіравана на дабрабыт і дастатак нашых грамадзян».
У органаў улады на месцах наперадзе шмат работы, у тым ліку сфарміраваць выбарчыя камісіі розных узроўняў – участковыя, акруговыя, абласныя.
Асобна абмяркоўваліся патрабаванні да тых, хто будзе вылучаць свае кандыдатуры ў парламент. На нарадзе прысутнічалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ішла размова аб тым, каб яны вылучалі ў парламент людзей прафесійных, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія будуць прадстаўляць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў, працоўных калектываў. «Парламент – гэта асобы орган, які займаецца заканадаўчай работай і прадстаўляе розныя рэгіёны краіны», – сказала Наталля Качанава.
Акрамя Кіраўніка Адміністрацыі ў нара-дзе прынялі ўдзел кіраўнік спраў Прэзідэнта Віктар Шэйман, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар’яна Шчоткіна, кіраўнікі рэгіёнаў краіны і памочнікі Прэзідэнта ў абласцях і горадзе Мінску, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў – БРСМ, «Белай Русі», Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Па матэрыялах БЕЛТА.