У Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме прайшоў Дзень абмену вопытам



У раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме прайшоў дзень абмену вопытам «Захоўваючы традыцыі, шукаць новае». У госці завіталі калегі з бібліятэк Брэста, Баранавічаў, Лунінца, Ганцавічаў. У ім ляхавічане расказалі пра практыку правядзення літаратурнага фестывалю «Флер’яноўскія чытанні», разнастайныя формы работы з чытачамі.

Выступленне бібліятэатра «Гарэзлікі» Падлескай СБ нікога не пакінула раўнадушным. Сярод сюрпрызаў таго дня было і адкрыццё «Крамы кнігалюба» ў купалаўцы.
Дзень абмену вопытам завяршыўся круглым сталом, за якім бібліятэкары расказалі пра выкарыстанне ў сваёй рабоце маркетынгавых рашэнняў, інавацыйных формаў работы.
Алена МІКУЛІЧ, бібліятэкар.