Школьницы из Ляховичского района победили в областном этапе конкурса работ творческой молодёжи «Золотое перо «Белой Руси»

Дзве нашы  юныя зямлячкі да сваіх школьных поспехаў з гонарам могуць далучыць і прызнанне ў абласным этапе конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі»-2019. 

Вераніка Казакевіч  з Жарабковіцкай СШ (настаўнік Галіна Навумік) заваявала дыплом  I ступені   за эсэ «Каб памяталі» ў намінацыі «Мая непаўторная малая радзіма». 

У гімназісткі Анастасіі Бузук III месца ў намінацыі «Наш галоўны дакумент». 

Віншуем дзяўчат з перамогай  і жадаем ім натхнення і творчасці!