Дзейсна, калі разам.У барацьбе са злачыннасцю не павінна быць старонніх назіральнікаў

Аляксандр Астрэйка і Андрэй Студзянічнік з навучэнцамі каледжа.

Няма нічога больш каштоўнага, чым жыццё чалавека. Надзвычай важна, каб людзі ўсведамлялі, што ўласная бяспека ў многім залежыць ад іх саміх: ад іх паводзін, нераўнадушнага стаўлення да таго, што адбываецца навокал, законапаслухмянасці. Тады будзе значна менш правапарушэнняў і злачынстваў. На гэтым акцэнтаваў увагу начальнік упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага абл-выканкама генерал-маёр міліцыі Аляксандр Астрэйка падчас сустрэчы з навучэнцамі і выкладчыкамі Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа. Абмяркоўваліся актуальныя праваахоўныя тэмы: сітуацыя на дарогах вобласці, кібермахлярства, наступствы сяброўства з алкаголем. У мерапрыемстве прыняў удзел начальнік Ляхавіцкага РАУС падпалкоўнік міліцыі Андрэй Студзянічнік.

У «танчыкі»  за чужыя грошы

Пэўная частка жыцця сучаснага чалавека так ці інакш праходзіць на прасторах інтэрнэту. На жаль, сваю нішу ў ім упэўнена занялі і махляры. Трэба быць надзвычай асцярожным, каб не трапіць на вудачку зламыснікаў. Аляксандр Астрэйка зазначыў, што колькасць злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій за апошнія гады істотна павялічылася. За мінулы год з кашалькоў жыхароў нашай вобласці было ўкрадзена больш за 100 тысяч рублёў менавіта пасля ўзломаў старонак у сацыяльных сетках.
– Будзьце абачлівымі і пільнымі. Не захоўвайце на сваіх старонках у «Аднаклас-ніках», «ВКантакце», «Фэйсбуку» і інш., не выстаўляйце на ўсеагульны агляд важную асабістую інфармацыю, – нагадаў начальнік упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама. –
Супрацьзаконны ланцужок даволі просты: наўмыснік узломіць ваш акаўнт і можа скарыстацца данымі як заўгодна. Напрыклад, ад імя ўладальніка старонкі звяртаецца да яго сяброў і просіць даслаць пэўную суму грошай, патрэбную быццам бы для вырашэння складанай сітуацыі.
Ёсць і іншыя спосабы «выцягнуць» грошы з кішэні даверлівых людзей. У прыватнасці, атрымаць доступ да асабістых даных, якія захоўваюцца на электронным носьбіце, і вымагаць грошы пад пагрозай размяшчэння данай інфармацыі ў агульным доступе.
Яшчэ адзін момант, пра які ішла размова, – выраб і распаўсюджанне матэрыялаў парнаграфічнага характару. Аляксандр Астрэйка падкрэсліў, што капіраванне такога матэрыялу на свой носьбіт і перадача іншай асобе – супрацьзаконна, а ў некаторых выпадках з’яўляецца злачынствам.
Бадай самы распаўсюджаны від злачынстваў звязаны з банкаўскімі карткамі. Прыклад у тэму з Ляхавіцкага раёна. Сям’я з сынам-падлеткам прыйшла ў госці да знаёмых. Пакуль дарослыя займаліся сваімі справамі, хлопец сфатаграфаваў банкаўскую карту гаспадыні з усімі данымі, што ляжала на бачным месцы, і потым разлічваўся ёю ў інтэрнэце ў камп’ютарных гульнях. Узбуджана крымінальная справа.

Дарожны набат

У мінулым годзе ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў на дарогах рэспублікі загінула 500 чалавек, 88 з іх – на Брэстчыне. Ужо сёлета ў нашай вобласці 27 ахвяр ДТЗ. Такую трывожную статыстыку агучыў кіраўнік абласной міліцыі.
– Хаця за апошнія (у добрым сэнсе) 5-6 гадоў колькасць загінуўшых істотна скарацілася, сітуацыя застаецца напружанай. У многім яна выклікана неабачнымі паводзінамі ўдзельнікаў дарожнага руху: перавысілі скорасць, не прышпіліліся рамянямі бяспекі, пераходзілі дарогу ў недазволеным месцы, – гаворыць Аляксандр Астрэйка і дадае, што маленькі святлоадбівальны элемент мог бы сёлета выратаваць жыцці 13 чалавек, пры ўмове, што яны абазначылі б сябе ім у цёмны час.
Некалькі рэальных гісторый з трагічным фіналам былі паказаны ў кінасюжэце. …Аўтамабіль, за рулём якога бяспраўнік, уразаецца ў дрэва, гіне пасажыр… На вялікай скорасці на пешаходным пераходзе машына збівае жанчыну з дзіцем, жанчына памірае на месцы… На ўгнаным аўто кампанію з чатырох маладых чалавек падвозіць незна-ёмы – дзяўчына атрымала цяжкія траўмы, яе жаніх у аварыі не выжыў. Ва ўсіх выпадках вадзіцелі былі п’яныя. Асабліва прыкра, што кожнага з іх маглі спыніць, не даць сесці ў такім стане за руль. Кошт абыякавасці, неасцярожнасці – жыццё іншых людзей.

Градус праблем

30 працэнтаў злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін учыняецца ў стане алкагольнага ап’янення, нярэдкія выпадкі, калі п’яныя і ахвяра, і злачынца. Падчас сямейных разборак муж забівае жонку. Мужчыну пазбавілі волі, дзяцей адправілі ў дзіцячы дом – сямейная трагедыя…
Патрабуецца яшчэ больш выніковае ўзаемадзеянне ўсіх зацікаўленых службаў і грамадскасці па прафілактыцы насілля ў сям’і.

Служба дні і ночы

Аляксандр Астрэйка сваю міліцэйскую кар’еру пачынаў з участковага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх Капыльскага РАУС, тут працаваў начальнікам аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі, узначальваў Слуцкі і Салігорскі РАУС, быў намеснікам начальніка УУС Мінскага аблвыканкама. Словам, службу вартавых правапарадку ведае ад а да я.
– Міліцыянер павінен быць бездакорным у паводзінах як на службе, так і ў паўсядзённым жыцці: гэты прынцып замацаваны ў правілах прафесійнай этыкі. Выканальніцкая дысцыпліна, самаўдасканаленне, адказнасць, надзейнасць, уменне знайсці кантакт, узаемападтрымка і ўзаемадапамога – вызначальныя ў нашай прафесіі, – гаворыць галоўны міліцыянер Брэстчыны.
Аляксандр Астрэйка адзначыў дастаткова высокі ўзровень работы ляхавіцкіх міліцыянераў, зладжаную і эфектыўную работу ўсяго аддзела ў плане прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў, у іх раскрыцці.
–Тым не менш, няма мяжы для ўдаскана-лення. І асабоваму складу Ляхавіцкага РАУС ёсць у чым прыбавіць, рэзерваў для росту хапае. Створаны выдатныя ўмовы для службы, ёсць калектыў прафесіяналаў, сучасная тэхнічная база. Наладжана цеснае ўзаемадзеянне паміж усімі падраздзяленнямі, што толькі на карысць агульнаму выніку, – падкрэсліў кіраўнік УУС.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.БОЛЬШ ФОТА ТУТ