Па асабістых пытаннях. Старшыня Ляхавіцкага райвыканкама правядзе выязны асабісты прыём

27 мая з 14.00 да 15.00 у будынку Востраўскага сельвыканкама (кабінет старшыні сельвыканкама) будзе праводзіць выязны асабісты прыём грамадзян,  іх прадстаўнікоў, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшыня Ляхавіцкага райвыканкама КАМІНСКІ Аляксандр Віктаравіч.

Для папярэдняга запісу вы можаце патэлефанаваць па тэлефоне 3-26-36 кіраўніку справамі сельвыканкама ці звярнуцца асабіста.