Невялікая, але значная. 25 мая – Сусветны дзень прафілактыкі захворванняў шчытападобнай залозы

Па статыстыцы, амаль у трэці насельніцтва планеты сустракаюцца такія хваробы. Найбольш распаўсюджаныя – дыфузны зоб, вузлавыя ўтварэнні, адзначаецца рост аўтаімуннай паталогіі.
Шчытападобная залоза хоць і невялікі (у дарослага чалавека яна важыць у сярэднім 20 грамаў), але вельмі значны і ўплывовы орган, выпрацоўвае гармоны, якія адыгрываюць важную ролю ў абмене рэчываў.

З 20 па 25 мая ў межах Дня здароўя на Брэстчыне праводзяцца мерапрыемствы з мэтай павышэння ўзроўню інфармаванасці насельніцтва па пытаннях прафілактыкі і дыягностыкі хвароб шчытападобнай залозы.
На дыспансерным уліку ў эндакрыналагічным кабінеце Ляхавіцкай райбальніцы знаходзіцца 801 чалавек, з якіх 56 падлеткаў і 49 дзяцей. Працуе «тырэоідная школа здароўя», у якой толькі ў першым квартале гэтага года праведзена 60 заняткаў для 89 пацыентаў. У чэрвені мінулага года падчас абласнога прафілактычнага праекта «Здаровае сэрца – залог поспеху» 115 нашых землякоў прайшлі ультрагукавое абследаванне шчытападобнай залозы, 45 звярнуліся да ўрача-эндакрынолага за кансультацыяй. У двух пацыентаў упершыню выяўлены эндакрынныя хваробы.
Летась у лістападзе ў Ляхавічах праходзіў абласны праект «Папярэдзь хваробу – выберы жыццё». Тады ўрач з абласнога эндакрыналагічнага дыспансера пракансультаваў 260 жыхароў раёна, у 16 выяўлены эндакрынныя адхіленні. Праведзена 260 УГ-даследаванняў, у 173 чалавек адзначаны змяненні ў шчытападобнай залозе.
Анастасія ПТАШНІК, урач ЦРБ, адказны за здаровы лад жыцця.