На спартакіяду станавіся!

Вы дужыя, смелыя, спрытныя? Сябруеце са спортам і прапагандуеце здаровы лад жыцця? У вас дружная сям’я, якая любіць цікава, весела і з энтузіязмам бавіць вольны час? Тады спяшайцеся 15 верасня на стадыён «Колас» у райцэнтры. У наступную суботу на гэтым спартыўным аб’екце пройдзе летні этап раённай спартакіяды працоўных калектываў. Дарэчы, прыняць удзел у спартыўных спаборніцтвах могуць не толькі каманды, але і грамадзяне, сем’і. Плануюцца спаборніцтвы па наступных відах спорту: дартс, настольны тэніс, гіравы спорт, шашкі, перацягванне каната, легкаатлетычная эстафета. Сямейныя дружыны вызначаць мацнейшую ў бегу.
Што датычыцца камандных спаборніцтваў, то да іх дапускаюцца ўдзельнікі не маладзейшыя за 18 гадоў, якія працуюць на адным прадпрыемстве ці ў адной арганізацыі. Заяўкі каманд на ўдзел у спартакіядзе падаюцца папярэдне. Пераможцы і прызёры будуць узнагароджаны прызамі, граматамі і медалямі.
Генадзій НОВІК,
старшыня ФСК «Колас».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *