Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

РАСК узбудзіў  крымінальную справу па ч. 1 арт. 14 (замах на злачынства) і ч.2 арт. 206 (грабеж). 18 мая непрацуючы ляхавічанін, знаходзячыся ў нецвярозым стане ў доме на Вялікай Лотве,  хацеў  забраць чужы кашалёк з грашыма. Але быў засцігнуты  на   месцы злачынства.

У аграгарадку Падлессе вясковец 1963 г.н. у стане алкагольнага ап’янення днём  выкраў    з магазіна бутэльку  гарэлкі. Узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 206.

Ляхавічанка напісала заяву ў міліцыю з-за знікнення з двара дома ў вёсцы Перахрэсце маёмасці: металічнай  трубы, швеллераў і г.д.  Крадзёж  учынены  ў перыяд з кастрычніка 2018 года  да лютага 2019.

Па зводках РАУС.