Галоўныя інгрэдыенты поспеху

Механізатар Іван Васілеўскі.

Амаль трэць дойнага статка раёна ўтрымліваецца на шасці малочнатаварных фермах ААТ «Шлях новы». У абсталяваных па-рознаму (у тым ліку і на самым сучасным узроўні) памяшканнях утрымліваецца і доіцца больш за 3 200 рагуль. Самая «маладая» ферма гаспадаркі «Сакуны» працягвае развівацца другім этапам будаўніцтва.
Каб гарантаваць такому статку буйной рагатай жывёлы дастойны і дастатковы кармавы стол зімою, трэба вельмі і вельмі пастарацца на працягу вясны-лета-восені.

– Даволі халодная і працяглы час сухая вясна адчувальна затрымала рост траў. Іх інтэнсіўнае развіццё і набор масы пачаліся ўжо ў маі – з пацяпленнем і пасля дажджоў. Гэта і ёсць прычына нашага некалькі больш позняга выхаду на касавіцу, – адзначыў намеснік дырэктара таварыства па раслінаводстве Сяргей Вярэніч.
У той дзень косы працавалі ў ваколіцы вёскі Сакуны, побач з аднайменнай малочнатаварнай фермай. Пад закладку рыхтавалася першая ў сезоне сянажная траншэя. Асноўнымі інгрэдыентамі поспеху (а такім у касавічнай справе лічыцца нарыхтоўка якаснага корму) Сяргей Вярэніч назваў своечасовую і хуткую ўборку траў, якаснае трамбаванне сянажнай масы, хуткасць запаўнення траншэі і яе герметычнае ўкрыццё. На закладку тэхналогія адпускае трое сутак.
Важным момантам з’яўляец-ца хуткасць паспявання сянажнай закладкі. Выкарыстанне кансервантаў дазваляе атрымаць ужо гатовы кармавы прадукт праз адчувальна больш кароткі тэрмін, чым у выпадку «сухой» закладкі. Для сельгас-прадпрыемства гэта важна, паколькі старыя кармавыя запасы заканчваюцца.
Касцом выступае Іван Васілеўскі – умелы, вопытны меха-нізатар, які свае прафесійныя навыкі ў «Шляху новым» адточвае з 1993 года. Сёлетні зялёны сезон пачынаў з падкошвання пашы. Працягам стала работа на палетках для нарыхтоўкі сенажу. І сена, магчыма. Апошняга, дарэчы, з першага ўкосу гаспадарка плануе ўзяць 400 тон. Лічба па сенажу – 10 тысяч тон у агульнай колькасці. «Фундамент» і сену, і сенажу – 300 гектараў першаўкосных травяных палеткаў. Большых не дэкларуе ні адно з астатніх сельгаспрадпрыемстваў раёна.
Іван КАВАЛЕНКА.

Фота СЯргея ВАРАНОВІЧА.