Радасны голас званка

Дарагія школьнікі! Паважаныя настаўнікі і бацькі!

Апошні званок – сімвал заканчэння чарговага навучальнага года, а для выпускнікоў – пачатак самастойнага, дарослага жыцця з яго хваляваннямі і трывогамі, радасцямі і поспехамі.
Дарагія выпускнікі! Наперадзе ў вас шлях да новых вяршынь. А поспех залежыць ад ініцыятывы, упэўненасці ў сваіх сілах, жадання ісці наперад. У гэты дзень словы шчырага прызнання і ўдзячнасці – настаўнікам. Іменна ад вас, паважаныя педагогі, залежыць многае ў фарміраванні асобы дзіцяці, яго імкненняў і поглядаў.
Удачы і шчасця вам, дарагія выпускнікі, вашым бацькам і педагогам! А для малодшых рабят лета няхай стане цудоўнай парой адпачынку, радасці і вяселля.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Фото с сайта www.culture.ru