Выпускная прыкмета. У школах Ляхавіцкага раёна апошні званок навучальнага года прагучаў для 2761 навучэнца. Зусім асаблівы ён, канешне, для выпускнікоў

Апошні званок  у Ляхавіцкай гімназіі.
Старшыня райсавета дэпутатаў Леанід Калбаса ўручыў
дыплом абласной арганізацыі ГА «Белая Русь» гімназістцы Анастасіі Бузук.

Радасныя і ўзрушаныя юнакі і дзяўчаты з выпускнымі стужкамі, прыгожыя школьнікі з букетамі кветак, усхваляваныя педагогі, расчуленыя бацькі – усё гэта адбываецца напрыканцы мая. Апошні званок навучальнага года гэтымі днямі прагучаў у нашым раёне для 2761 школьніка, у тым ліку для 184 адзінаццацікласнікаў. Свята адбылося ў мінулыя сераду-чацвер. Наперадзе ў рабят выпрабаванне экзаменамі і цэнтралізаваным тэсціраваннем, адказны выбар прафесійнага шляху.
Выпускнікоў, а таксама ўсіх навучэнцаў гімназіі, педагогаў, бацькоў вітаў на святочнай лінейцы старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Калбаса. Ён уручыў пераможцам прадметных алімпіяд і навукова-практычных канферэнцый граматы аддзела па адукацыі райвыканкама, а Анастасіі Бузук – дыплом III ступені Брэсцкай абласной арганізацыі «Белая Русь». Работа дзесяцікласніцы сярод лепшых у абласным этапе конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро « Белай Русі». 
Літаральна ва ўсіх школах раёна адбыліся ўрачыстыя лінейкі, у гэтым навучальным – апошнія.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА і з архіва школ раёна. БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Крочым разам! Першакласнікі і выпускнікі Ліпскай СШ.
Развітальны вальс у СШ № 2.