Пявучая змена

Днямі ў сталіцы праходзіў III Міжнародны музычны конкурс таленавітых дзяцей і моладзі «Кірмаш мастацтваў-2019». Прыемна, што вызначыліся там і ляхавічане. Адзінаццацікласніца СШ № 1 Аляксандра Павядайла ў намінацыі «эстрадны вакал (сола)» ва ўзроставай групе 14-16 гадоў атрымала дыплом лаўрэата I ступені.
У Лізаветы Біліновіч з Тальмінавіцкай СШ – дыплом лаўрэата II ступені. Ліза, дарэчы, займаецца ў вакальным гуртку «Квінта» СШ № 1.
А навучэнка СШ № 1 Ульяна Крук выканала песню «Жывая вада» і заслужыла знак сімпатый журы (у намінацыі «эстрадны вакал (сола)» ва ўзроставай групе 11-13 гадоў).
На адкрытым конкурсе патрыятычнай песні ў Брэсце «Моладзь і час: подзвіг у імя будучыні». Эвеліне Казакевіч (СШ № 1) і Лізавеце Біліновіч (Тальмінавіцкая СШ) уручаны дыпломы II ступені.
Кіраўнік вакальнага гуртка «Квінта» СШ № 1 Аляксандр Сокал задаволены поспехамі сваіх выхаванак і адзначае, што іх галоўны поспех яшчэ наперадзе.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.