Памятай пра блізкага. З 25 мая па 5 чэрвеня ў краіне праходзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага – дзеці!»

У гэты перыяд усе трансартныя сродкі нават у светлы час сутак павінны рухацца з уключаным блізкім светам фар. Супрацоўнікі Ляхавіцкага АДАІ ў ходзе мерапрыемства раздаюць вадзіцелям памяткі, праводзяць прафілактычныя гутаркі. У тым ліку і пешаходам нагадваюць правілы дарожнага руху. Усё гэта актуальна заўсёды, тым больш цяпер, калі пачынаюцца школьныя канікулы, падкрэсліў старшы дзяржаўтаінспектарАляксандр Анікевіч.

Дарэчы, сёлета ў горадзе і раёне супрацоўнікі міліцыі выявілі 2143 парушэнні правіл дарожнага руху. 14 вадзіцеляў кіравалі аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення, 164 – перавозілі дзяцей без спецыяльнага крэсла, 60 – селі за руль без правоў.

З пачатку акцыі да адказнасці прыцягнуты 11 кіроўцаў транспартных сродкаў, якія ехалі па горадзе без уключанага блізкага святла фар.

Многія аварыі адбываюцца з-за няўважнасці школьнікаў, якія пераходзяць праезную частку ў неўстаноўленых месцах або гуляюць каля яе, неасцярожна ездзяць на веласіпедах, роліках і самакатах, раптоўна выбягаюць на дарогу з-за перашкоды.